Международная научно-практическая интернет-конференция «Направления и механизмы совершенствования преподавания в современном вузе"
Изображение пользователя Гость
Вы используете гостевой доступ (Вход)
 
 
Изображение пользователя Дмитрий Губаревич
Медиакультурная компетентность
от Дмитрий Губаревич - Воскресенье 12 Октябрь 2014, 17:07
 

Обсуждаем доклад Венидиктова Сергея Викторовича "Формирование медиакультурной компетентности в правоохранительной системе"

Изображение пользователя Дмитрий Губаревич
Re: Медиакультурная компетентность
от Дмитрий Губаревич - Понедельник 13 Октябрь 2014, 15:02
 

Артыкул Сяргея Віктаравіча Венідзіктава “Фарміраванне медыякультурнай кампетэнтнасці ў праваахоўнай сістэме” прысвечаны злабадзённай праблеме – некрытычнаму спажыванню медыякантэнта насельніцтвам.

Сяргей Віктаравіч вельмі аргументавана і падрабязна аналізуе сітуацыю адносін насельніцтва нашай краіны і сродкаў масавай інфармацыі, прыводзіць аргументы на карысць неабходнасці медыяадукацыі будучых праваахоўнікаў.

Але мяне бянтэжыць некалькі момантаў.

Чаму гаворка ў асноўным ідзе только пра спажыванне медыйнага кантэнту? Так, медыяадукацыя накіравана, як справядліва падкрэслівае аўтар, на крытычнае ўспрыманне інфармацыйных патокаў. Але ж на гэтым медыяадукацыя не спыняецца. Як жа быць з тым, што сучасные тэхналогіі даюць магчымасць чалавеку самастойна ствараць інфармацыйны кантэнт, а гэты іншы бок медаля. Ці можна аўтару крыху падрабязнней распавесці пра гэта?

Аўтар спрабуе не выйсці за  межы патрабаванняў да артыкулаў, якія прадстаўляюцца на канферэнцыю. Магчыма таму, так сціпла Сяргей Віктаравіч  досвед медыяадукацыі, якія мае яго навучальная ўстанова. Сяргей Віктаравіч, а калі сказаць, што Вы маеце яшчэ чатыры-пяць вольных дадатковых старонак. Гэта дазволіць Вам больш падрабязна, крытычна і аналітычна распавесці пра ўласны досвед (і досвед калег) развіцця медыяграматнасці студэнтаў. Што атрымоўваецца? Якія метадычныя знаходкі ёсць? З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца аўтар і калегі?